Маркетолаг у iнтернет-краму

12 июня 2020
Без опыта Полная занятость

ТАА “Будзьма Плюс” запрашае маркетолага ў iнтернет-краму budzma-krama.by.


Мы не чакаем прафесіянала, гатовага выконваць усе пералічаныя абавязкі тут і цяпер. Нашмат важней чалавечыя якасці: адказнасць, жаданне працаваць на вынік, вучыцца і развівацца ў сферы маркетынгу.

Патрабуецца валоданне беларускай мовай на пісьмовым узроўні.

Са свайго боку абяцаем: прыязны беларускамоўны калектыў, магчымасці для прафесійнага росту, годная аплата працы

Прыкладны спіс абавязкаў маркетолага/рэкламіста: 

 

1. Маркетынгавае вывучэнне інтэрнэт-рынку, нішы, прадуктаў і канкурэнтаў; фармуляванне прапановаў з улікам гэтага для пашырэння асартыменту;

2. Распрацоўка стратэгіі прасоўвання крамы; 

3. Стварэнне мадэлі пазіцыявання брэнда;

4. Правядзенне мерапрыемстваў для павышэння лаяльнасці спажыўцоў; 

5. Медыяпланаванне: арганізацыя, правядзенне і кантроль рэкламных кампаній (акцый, распродажаў, іншых маркетынгавых захадаў); 

6. Лідагенерацыя – пошук і прыцягненне патэнцыйных кліентаў праз платны трафік; 

7. Аналіз наведваемасці рэсурса, канверсіі, эфектыўнасці рэкламных кампаній; 

8. Распрацоўка стратэгіі СММ сумесна з СММ спецыялістам і складанне кантэнт-планаў; 

9. Распрацоўка і рэалізацыя стратэгіі e-mail дасылкі, арганізацыя мерапрыемстваў для павелічэння падпісной базы; 

10. Падрыхтоўка тэх-заданняў для СММ-спецыяліста, каардынацыя яго працы;

11. Стварэнне і афармленне кантэнту для ілюстрацыі рэкламных кампаній: тэкст, фота і відэа (афармленне пад патрэбы рэкламных акцый з выкарыстаннем гатовых фотаздымкаў), інфаграфіка і іншае;

12. Публікацыя навінаў на сайце крамы;

13. Размяшчэнне кантэкстнай рэкламы ў Яндэкс директ і Google AdWords, аналіз яе эфектыўнасці (з часам, пакуль гэтым займаецца агенства);

Па магчымасці:


Афармленне артыкулаў на сайце budzma.by (фота, калажы, інфаграфіка, афішы для мерапрыемстваў) па заданнях рэдактара сайта.

 

Кантакты і пытанні праз budzmakrama@gmail.com

Вы должны войти в систему или зарегистрироваться, чтобы откликнуться на вакансию